ТРАНСАНТАРКТЫ́ЧНЫЯ ГО́РЫ (Transantarctic mountains),

сістэма горных хрыбтоў у Антарктыдзе. Цягнецца амаль на 4 тыс. км ад усх. ўзбярэжжа м. Уэдэла да зах. ўзбярэжжа м. Роса; шыр. 200—600 км. Утвараюць мяжу паміж. Усх. і Зах. Антарктыдай. У сістэму Т.г. уваходзяць горы Пенсакола, Тыл, Хорлік, хрыбты Куін-Мод, Куін-Элізабет, Куін-Аляксандра і інш. Выш. 2000—3000 м, найб. — 4668 м (г. Яльмар-Юхансен у хр. Куін-Мод). Ніжні ярус складзены з крышт. парод, сярэдні — з асадкавых і магматычных, верхні — пераважна з пясчанікаў і гліністых сланцаў, з якімі звязаны радовішчы каменнага вугалю. Берагавы ўчастак Т.г. (на Зямлі Вікторыі) адкрыты англ. экспедыцыяй Дж.​Роса ў 1841.

т. 15, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)